Трагічны й жудасны выпадак адбыўся ў Слаўгарадзе. Пятнаццацігадовы пляменьнік міліцыянэра выпадкова застрэліў васьмігадовую суседку з табельнай зброі свайго дзядзькі.
Прыкладна а гадзіне дня 2 ліпеня трыдцаціпяцігадовы ўчастковы інспэктар міліцыі, знаходзячыся пры выкананьні службовых абавязкаў, не на доўга зайшоў дадому. Зняўшы табельную зброю, ён пакінуў яе на канапе ў пакоі, дзе ў гэты час гулялі дзеці. А прыкладна праз 10 хвілін у кватэры прагучаў стрэл, у выніку якога загінула васьмігадовая суседская дзяўчынка Аня.
Акрамя дзяўчынкі, у пакоі знаходзілася дванаццацігадовая дачка міліцыянэра, васьмігадовы хлопчык і пятнаццацігадовы пляменнік, які прыехаў з Магілёва пагасцяваць у дзядзькі. Ён і стаў выпадковым забойцам дзяўчынкі.
Пракуратура Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласьці ўзбудзіла крымінальную справу ў адносінах да пятнаццацігадовага падлетка і праводзіць праверку па дзеяньням участковага інспэктара міліцыі.
Саша Заяц




Напярэдадні
Напярэдадні Новага года ў Брэсце стала больш яшчэ на адзін музей. Як расказаў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА начальнік абласнога ўпраўлення культуры Рыгор Бысюк, у Брэсцкай крэпасці-героі завершана рэканструкцыя Паўднёвых казарм, дзе і адкрываецца мастацкі музей. Работы тут вяліся на працягу апошніх двух з палавінай гадоў, testking і за гэты час было асвоена больш за 300 мільёнаў рублёў. Паводле слоў Рыгора Бысюка, стварэнне гэтай музейнай установы ставіла дзве мэты. Па-першае, неабходна было ратаваць Паўднёвыя казармы цытадэлі, hp certification якія з''яўляюцца помнікам архітэктуры і якія знаходзіліся ў сумным стане. А па-другое, з-за недахвату дэманстрацыйных плошчаў толькі ў запасніках абласнога краязнаўчага музея сабралася больш за 1200 мастацкіх работ брэсцкіх мастакоў, якія практычна не экспанаваліся. cwna certification У хуткім часе іх змогуць убачыць гледачы ў новым мастацкім музеі, выставачная плошча якога перавышае адну тысячу квадратных метраў. Чакаецца, што першая экспазіцыя гэтых мастацкіх твораў будзе адкрыта да чарговай гадавіны Вялікай Перамогі.