Актывіста “Маладога Фронта” выключаюць з ўніверсітэта

Аб гэтым паведаміў студэнт першага курса Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта А. Куляшова, актывіст незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт” Расціслаў Панкратаў, пасля адбыўшайся размовы з дэканам свайго факультэта.

"Усяго ў мяне мусіла быць пяць іспытаў, - гаворыць Расціслаў, - Да першага іспыта мяне не дапусцілі, а яшчэ на двух мне паставілі дрэнныя адзнакі. Сёння, дэкан майго факультэта, сказаў мне, што я буду адлічаны з ўніверсітэта за непаспяховасць. Да гэтага, мне неаднаразова прапаноўвалі забраць дакументы з ўніверсітэта па свайму асабістаму жаданню, але я пастаянна адмаўляўся. Сёння мусіць быць загад аб маім адлічэнні. Ціск на мяне пачаўся яшчэ з восені 2007 года, калі да мяне пачалі прыходзіць на размовы супрацоўнікі КДБ. З красавіка гэтага года мяне пачаў дзёргаць дэканат. Першую сесію я здаў паспяхова, без пераздач, а на другой мяне проста завалілі”.

Сваё адлічэнне Расціслаў бачыць вынікам сваёй палітычнай актыўнасці ў незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт”.

Вітольд НЯЎРЫДА

Настройки просмотра комментариев

Выберите нужный метод показа комментариев и нажмите "Сохранить установки".

“Я вучыўся на

“Я вучыўся на шостым курсе завочнага адзьдзяленьня. Мне даслалі выклік на сэсію, датаваны 23 сьнежня. А калі я прыехаў, дык паведамілі, што я выключаны з акадэміі нібы “за непасьпяховасьць”. Прычым загад аб выключэньні датаваны 24 сьнежня й падпісаны прарэктарам па завочным навучаньні Саскевіч П.А.”, testking 640-802 распавядае Аляксей Зьмушка.

Па меркаваньні моладзевага актывіста, яго выключылі за актыўную палітычную дзейнасьць, што вынікала з неафіцыйнай размовы з супрацоўнікамі ВНУ.

“Мне сказалі - калі б ты займаўся арганізацыяй партыі “Белая Русь”, дык усё было б нармалёва. А так ты, маўляў, ня ў той партыі”, testking 350-001 кажа каардынатар БХД.

Аляксей Зьмушка лічыць, што сапраўдным чыньнікам выключэньня зьяўляецца ягоная актыўная грамадзкая й палітычная дзейнасьць.

“Ня так даўно я падаваў заяўку на знос помніка Леніну ў Рэчыцы, рабіў гэта ад свайго імя. Таму ў акадэміі маглі ведаць аб маёй грамадзянскай і палітычнай пазыцыі”, 70-649 exam лічыць моладзевы актывіст.

Нагадаем, нядаўна пад ціскам адміністрацыі быў вымушаны забраць дакумэнты з школы актывіст Гомельскага адзьдзяленьня “Маладога Фронту” Андрэй Кузьмін. А летась перад апошнім іспытам з салігорскай СШ №4 быў выключаны намесьнік кіраўніка мясцовага адзьдзяленьня “Маладога Фронту” Ян Шыла. Учора моладзевы лідэр быў прызнаны прыдатным для праходжаньня ваеннай службы, у ваенкамат яго адвезьлі пад канвоем.