У вобласці дэмакратычнымі кандыдатамі закрыты ўсе выбарчыя акругі

Гэта стала вядома ў выніку размовы з кіраўніком выбарчага штабу па Магілёўскай вобласці Юры Новікавым.

"28 кандыдатаў, - гаворыць Юры Новікаў, - гэта лічба ад усіх дэмакратычных сіл, якія існуюць у Магілёўскай вобласці і складаюцца з прадстаўнікоў розных палітычных партый. На сучасны момант закрыты ўсе выбарчыя акругі ў вобласці, але колькасць удзельнікаў выбарчай гонкі можа зменшыцца пасля рэгістрацыі кандыдатаў. Некаторых могуць проста незарэгістраваць ”.

Юры Новікаў адзначае, што ўжо пачаўся ціск на патэнцыйных кандыдатаў. Так, напрыклад, старшыні Бабруйскай гарадской арганізацыі БСДП (Грамады) Таісіі Кабанчук прапанавалі напісаць заяву на звальненне па асабістаму жаданню, калі яна будзе ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі.

"Шанцы на перамогу, - адзначае Юры Новікаў, - будуць залежыць ад таго, наколькі выбарчыя камісіі будуць прадстаўлены прадстаўнікамі кандыдатаў у дэпутаты”.

Вітольд НЯЎРЫДА

Настройки просмотра комментариев

Выберите нужный метод показа комментариев и нажмите "Сохранить установки".

Не

Не зарэгістравалі двух кандыдатаў ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў (АДС) Альберта Яўменава (ад ГА БНФ ”Адраджэньне”) з Асіповічаў і Таццяну Шамбалаву (аргкамітэт партыі “БХД”)з Магілёва. Таксама незарэгістравалі двух незалежных дэмакратычных кандыдатаў Юрыя Новікава і Ларысу Шукайла з Магілёва. ccna practice exam

“Я прысутнічаў на паседжэнні камісіі, - гаворыць Юрый Новікаў, - на якой прадастаўлялі вынікі рэгістрацыі. Прычынай у адмове мне, Ларысе Шукайла і Таццяне Шамбалавай стала, нібыта тое, што шмат людзей, якія падпісаліся за прэтэндэнтаў  у кандыдаты ў дэпутаты, ставілі дату не сваёй рукой”. a+ practice exam

З вынікамі рэгістрацыі Юры Новікаў не згодзен і ўжо рыхтуе скаргу ў Цэнтрвыбаркам.

“З шасці патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты па Магілёўскай прамысловай акрузе №87 пакінулі толькі два: праўладнага ідэолага спадара Мельнікава і незалежнага кандыдата спадара Расюка. А нас: Таццяну Шамбалаву, Ларысу Шукайла і мяне не зарэгістравалаі, напэўна, вырашылі сэканоміць такім чынам грашовыя сродкі”, - адзначае Юры Новікаў. 70-290 exam

Не гледзячы на тое, што Альберта Яўменава не зарэгістравалі па Асіповіцкай выбарчай акрузе №89 акруга не засталася без дэмакратычнага кандыдата. Па гэтай акрузе зарэгістравалі незалежнага дэмакратычнага кандыдата Таісію Кабанчук.

Падводзячы вынікі, Юры Новікаў адзначыў, што незалежны кандыдат у Магілёўскай вобласці адсутнічае толькі на Быхаўскай выбарчай акрузе №82, а ўсе астатнія акругі закрыты дэмакратычнымі кандыдатамі.