Ігар Каваленка: ГА "Кропля жыцьця", ганаровы донар РБ

“Нас пужай не пужай, але нічога не атрымаеецца й са сваёй сьцежцы мы ня зьвернем”

Чаму я ў апазыцыі да сучаснай улады?

Я сучасны чалавек. Я гляджу тэлебачаньне, але не БТ. Я атрымоўваю інфармацыю з розных крыніцаў і ўмею думаць і супастаўляць факты. Я бачу, што наша сяньняшняя ўлада – гэта людзі, якіх паставілі толькі дзеля таго, каб выконваць рашэньні, якія спускаюцца ім зьверху, зь Менску.

Я цьвёрда стаю на зямлі, размаўляю зь людзьмі, якія жывуць побач са мной, слухаю іх, але пакуль не знаходжу адказа на пытаньне: ”Што ўлада робіць дзеля таго, каб палепшыць жыцьцё грамадзянаў?” Я магу сказаць, што ўлада пра простага грамадзяніна не думае, бо ёй ён проста не патрэбны.  Гэта як донар для дзяржавы: кроў высмакталі й выкінулі! Таксам і грамадзяне: заплацілі падаткі й больш яны дзяржаве не патрэбныя.

Я вырашыў, што маё месца сярод простых грамадзянаў гораду й таму я воляй лёсу апынуўся ў апазыцыі да сучаснай дзяржавы. Я разам з народам, бо я такі самы як і народ і мяне турбуюць тыя жа самыя пытаньні.

Ці адчуваецца ціск з боку ўлады?

Спачатку мы (донары) адчувалі ціск. Гэта адчувалася калі мы дасылалі лісты ў парлямант, пісалі прэм’ер-міністру Сідорскаму, калі рыхтавалі папяраджальны страйк донараў плязмы й крыві. Нам тэлефанавалі, пагражалі, пужалі, але нічога супрацьзаконнага мы не робім. Нас пужай не пужай, але нічога не атрымаеецца й са сваёй сьцежцы мы ня зьвернем, бо разам мы сіла. На сучасны момант ніякага ціску няма.

З чаго ўсё пачыналася?

Аднойчы я прачнуўся й зразумеў, што немагчыма так болей жыць. Пытаньне донараў паўстала тады, калі кіраўніцтва краіны вырашыла скасаваць ільготы донарам. Мяне гэта вельмі моцна закрынула, бо на працягу 10 год я здаваў сваю кроў і тым самым выратоўваў жыцьці іншых людзей, не задумваючыся аб тым хто гэтыя людзі. Можа быць гэта былі чыноўнікі, КДБісты, міліцыянты, ці іншыя, але я не думаў пра гэта. Для мяне вельмі важны сам чалавек і для мяне не мае значэньне хто ён. Другое пытаньне, якое я стаўлю для сябе: "Якія яны? Якую карысьць яны нясуць людзям?"
Я пачаў вывучаць донарскую тэматыку і законы якія былі зьвязаныя зь ёй. Разам са сваімі паплеснікамі мы пачалі адстойваць свае правы не на паперы, а на справе, праводзячы донарскія страйкі і г.д.

Гутарку вёў Вітольд Няўрыда 

Настройки просмотра комментариев

Выберите нужный метод показа комментариев и нажмите "Сохранить установки".

У

У суправаджальным лісьце сакратар асамблеі Геза Мэзэй выказала ўдзячнасьць ад імя генэральнага сакратара Асамблеі Матэа Сарынаса за ўзьнятыя ў Беларусі праблемы донарства. Актывісты беларускай донарскай арганізацыі атрымалі рэкамэндацыі, паводле якіх дзейнічае сыстэма донарства ў краінах Эўразьвязу, а таксама эўрапейскія стандарты донарства ды некаторыя іншыя дакуманты..

Старшыня аргкамітэту Ігар Каваленка лічыць ліст з Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы вельмі важным:

“У краінах Эўразьвязу менш праблемаў з донарамі, чым у нас у Беларусі, бо там дзяржава падтрымлівае донараў рознымі сродкамі. У Беларусі наадварот — усе льготы і ўсю падтрымку адмянілі”.

Магілёўскія донары зьвярнуліся ў Парлямэнцкую Асамблею Рады Эўропы пасьля заяваў беларускіх чыноўнікаў, што скасаваньне льготаў донарам — нібыта патрабаваньне Рады Эўропы.

“Як я і меркаваў, Эўразьвяз ніяк ня ціснуў на беларускіх чыноўнікаў, каб яны скасавалі льготы”, — зазначае Ігар Каваленка. SY0-201 exam

Усе дакумэнты на ангельскай мове — пасьля перакладу донары-актывісты распаўсюдзяць іх у дзяржаўных мэдычных установах.

Тым часам у Магілёве праблемы з донарамі застаюцца. Донары не ідуць здаваць кроў.

Гаворыць галоўны лекар Магілёўскай станцыі пераліваньня крыві Барыс Гольдэнбэрг:

“Мы цяпер перайшлі да актыўнага пошуку донараў. Выяжджаем у раёны, прадпрыемствы, установы. Выезды на наступны год плянуем рабіць часьцей. Гэты графік узгадняецца з аблвыканкамам і даводзіцца да органаў выканаўчай улады — гэта будзе дзяржаўным заданьнем”. cissp exam

Льготаў у донараў не засталося, лічыць Барыс Гольдэнбэрг:
“На сёньняшні дзень, калі нічога ня будзе вырашана, то 16-га чысла застануцца толькі, я б сказаў, намінальныя льготы. Льготы на зубапратэзаваньне адмянілі. Пакуль толькі дабаўка да пэнсіі застаецца”. Паводле Барыса Гольдэнбэрга, у Магілёўскім аблвыканкаме яшчэ няма рашэньня пра бясплатны праезд ганаровым донарам. 70-291 exam

Дзяржаўныя прафсаюзы абяцаюць падчас заключэньня калектыўных дамоваў улічваць інтарэсы ганаровых донараў. Ім будуць выплачваць дадатковыя прэміі.

Абяцаюць таксама даваць ганаровым донарам харчовыя і рэчавыя гуманітарныя пакеты.

За аднаразовую здачу крыві донар атрымлівае блізу 70 тысяч рублёў, за здачу плязмы — каля 120 тысяч.

У чэрвені магілёўскія донары праводзілі папераджальны страйк супраць скасаваньня льготаў.