Скрадзеная сталіца...

Вільня... Колькі твораў і вершаў прысвечана гэтай паўночнай жамчужыне, аднаму з самых прыгожых і таемных гарадоў Еўропы. Колькі разоў Вільня мяняла сваіх уладароў і знаходзілася пад рознымі сцягамі розных дзяржаваў памятаюць бадай толькі гісторыкі. Апошняй дзяржавай, якой пашанцавала мець гэты горад у сваім складзе апынулася сучасная Літва.

Назад у мінуўшчыну...

Год 1323 лічыцца афіцыйным годам заснавання Вільні. Заснавальнікам з’яўляецца князь Вялікага Княства Літоўскага (рускага і жамойцкага) Гедымін. Гедымін пабудаваў гэты горад на месцы старага зруйнаванага замчышча, якое калісьці мела назву Крывы горад і ўваходзіла ў склад Полацкага княства. Нецяжка зразумець, што слова “крывы” утворана ад назвы племені крывічаў, якія насялялі гэтую частку Беларусі.
Бярэць сваю назву Вільня ад ракі Вілія на берагах якой і раскінуўся горад. У літоўскім варыянце Вільня мае назву Вільнюс. Хаця ўсходні раён Вільні называецца Новая Вільня, што насуперак усім правілам літоўскага правапісу.
Сумнеўны канчатак –юс атрымаў сваё жыццё ў 1939 годзе, калі Вільня са складу Беларусі была пераведзена ў склад Літвы, па загаду ўсім нам вядомага таварыша Сталіна. Літоўцы не разгубіліся і пакуль беларусы не апамяталіся хуценька перанеслі сваю сталіцу з Коўна (цяперашняга Каўнаса) у Вільню, робячы стаўку на тое, што ніхто не спакусіцца адабраць у літоўскага народу іх сталіцу. На момант перадачы горада Літве, літоўцаў там было каля 8 працэнтаў...

Калі блукаеш па вузкіх крывых вулачках Вільні забываешся пра сучаснасць, бо горад здолеў захаваць той дух старажытнасці, які і прывабляе сюды тысячы турыстаў з розных куткоў свету.

Лукішкі – месца дзе былі павешаны Костусь Калінаўскас і Зыгмундас Серакаўскас. Калі казаць па-нармальнаму то гэта Кастусь Каліноўскі і Зыгмунд Серакоўскі – арганізатары паўстання 1863-1864 года на Беларусі. На месцы іх пакарання ўсталяваны сімвалічны драўляны крыж, які час ад часу абгортваецца бел-чырвона-белымі сцягамі, стужкамі і літоўцы не паспяваюць стаіць прысутнасць у сталіцы беларускага нацыянальнага духу.

Вежа Гедыміна – месца паломніцтва ўсіх турыстаў. За 2 lt (літы) фунікулёр уздыме вас на вяршыню гары, з якой уся Вільня прадстане вашаму позірку як на далоні. Адсюль відаць дзесяткі касцёлаў і цэркваў, якія здзіўляюць сваёй архітэктурай і арыгінальнасцю. Калісьці на гэтай гары месцілася рэзідэнцыя вялікага князя літоўскага – Гедыміна.

Касцёл Святой Ганны. Такая прыгажосць, што немагчыма ні з чым параўнаць. Пабудаваны ён у неагатычным стылі на замову другой жонкі Вітаўта, Ганны, княгіні Смаленскай. Калі Напалеон са сваімі войскамі ўвайшоў у горад, то адурманены прыгажосцю гэтага касцёла ён хацеў разабраць яго і па цэгліку перавезьці яго ў Парыж.

Святы абраз Маці Боскай Вострабрамскай. Галоўная святыня Вільні, адзін з цудатворных абразоў, які размешчаны ў Вострай Браме. Паломнікі бясконцым натоўпам ідуць сюды каб памаліцца, паставіць свечку. Усе дарогі ў Вільні былі зроблены так, каб вернікі, якія апынуліся ў горадзе маглі дабрацца да святыні як мага хутчэй. Таму і сходзяцца дарогі пад войстрым вуглом. Адсюль і назва - Вострая Брама.

Узгадваючы гісторыю горада немажліва не ўзгадаць першую беларускую газету “Наша Ніва”, якая не так даўно адсвяткавала свой 100-гадовы юбелей з моманту выхада свайго першага нумару, была тут заснавана і даношала сваё беларускае слова да простых сялянскіх хат.

Тут таксама знаходзяцца сімвалічныя могілкі братоў Антона і Івана Луцкевічаў, заснавальнікаў першай масавай Беларускай Сацыялістычнай Грамады, асобы дзякуючы якім была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка, і дзякуючы якім мы зараз жывем у Рэспубліцы Беларусь, а не ў Паўночна-Заходнім Краі Расійскай Федэрацыі.

Акропаліс – самы вялікі гіпермаркет у Прыбалтыцы. У Беларусі такіх гіпермаректаў пакуль што няма. Сюды, забыўшыся, пра помнікі гісторыі і месцы актыўнага адпачынку, бягуць усе прыезджыя, каб здзяйсніць свой доўгачаканы шопінг. І насамрэч, тут можна набыць проста УСЁ! Прычым, калі пашанцуе і натыкнешся на які-небудзь распродаж, то каштаваць гэта табе будзе зусім мала, па нашым меркам - проста капейкі. Гіпермаркет месціцца на адным са шматлікіх халмоў Вільні, таму гэта месца ў сучаснасці па свайму статусу не саступае статусу Вежы Гедыміна ў мінуўшчыне.

Пагоня. Кідаецца ў вочы вялькая колькасць “Пагоняў”, сучаснага герба Літвы. Да сумнеўнага рэферэндума 1995 года такі ж самы герб мела і Беларусь. Ёсць толькі невялічкія адрозненні паміж гербамі, якія заключаюцца ў тым, што ў сучасным Літоўскім варыянце хвост каня ўзняты ўгору і замест чырвонай папоны і шчыта выкарыстоўваецца сінія. Але калі паглядзець на Вострую Браму, то ўверсе мы ўбачым сапраўдную Літоўскую “Пагоню”, такая якая была дзяржаўным гербам Беларусі да першага рэферэндума. Большую частку ўсіх сучасных Літоўскіх земляў складае Жамойція, якая гістарычна мела герб з выявай мядзведзя. Атрымаўшы Вільню і Віленскія ваколіцы ў свой склад літоўцы перацягнулі на сябе ўсю гісторыю ВКЛ, яе сімвалы. Без Вільні – няма Літвы, ёсць вядомая нам Жамойція са сваімі сімваламі.

Горад размешчаны на шматлікіх халмах. Калі ўязджаеш у горад з боку Новай Вільні, то робіцца ўражанне, што нібыта правальваешся ў глыбокую яму, з якой на некалькі сот метраў уздымаецца ў неба Віленская тэлевежа, багатая сваімі гістарычнымі падзеямі 1991 года.

Антокаліс – так называецца месца ў Вільні, дзе пражывае большасць жывучых тут беларусаў. Па сучаснай літоўскай статыстыцы ў Вільне жывець каля 600 000 жыхароў, сярод якіх 4% - беларусы, 14% - рускія; 18% - палякі; 58% - літоўцы. Хаця віленскія палякі – гэта размова асобная, бо мова, якой яны карыстаюцца вельмі моцна нагадвае беларускую, дзе час ад часу выкарыстоўваюцца і літоўскія словы. Адна польская прафесарка праводзіла даследванні віленскіх палякаў. Яна задавалася пытаннем: палякі гэта ці не палякі і зрабіла сенсацыйныя высновы. Яна ездзіла па віленскім ваколіцам і Вільне, збірала мясцовы фальклор і прыйшла да высновы, што гэта не палякі, бо яны не зрабілі ніякага ўнёска ў агульнапольскую культуру, усе іх казкі, прыказкі, прымаўкі, спевы альбо перакладзены з беларускай мовы на польскую, альбо ўжываюцца на беларускай. Сэнс некаторых словаў гэтыя “палякі” так і не разумеюць. Не вызначаецца чысцінёй і польская мова віленскіх палякаў, якая больш падобна на беларускую. Прафесарка прыйшла да высновы, што гэта змаргіналізаваныя беларусы, якія лічуць сябе палякамі з-за каталіцкай веры і польскай школы. Вільня заўжды з’яўлялася цэнтрам сутыкнення розных народаў, моваў і культур, і таму не здарма ж яна і была заснавана на мяжы беларускага і літоўскага народаў у далёкай мінуўшчыне.

У горадзе можна пачуць літоўскую, рускую, польскую, нямецкую, ангельскую і часам беларускую мову, бо колькасць беларускіх арганізацыяў размешчаных у Вільні з кожным годам павялічваецца. На лета сюды прыязджае паспяхова разагнаны ўладамі ў Мінсу ліцэй імя Я. Коласа, колькасць вучняў у якім павялічваецца з кожным годам. Знайшоў тут і сваю афіцыйную рэгістрацыю Еўрапейскі Гуманітарны Універсітэт, які быў паспяхова пазбаўлены яе ў сталіцы нашай радзімы. Дзякуючы падтрымкі Рады Міністраў Паўночных Краінаў універсітэт атрымаў трывалую фінансавую падтрымку і зараз па бакалаўрскіх і магістарскіх праграмах атрымоўваюць адукацыю каля 1500 беларусаў. Тут без перашкод ловіцца хваля беларускай службы “Радыё Свабода” і якасць яе трансляцыі нагадвае беларускія FM-станцыі. Акрамя гэтага ў Вільні існуе шмат беларускіх культурніцкіх таварыстваў, на беларускай мове пастаянна выходзіць тэлевізійная перадача “Віленскі сшытак”. Не так даўно пачаў сваю працу Беларускі праваабарончы цэнтр. Ёсць беларускамоўныя класы.

У параўнанні з Менскам, ці Варшаваю горад падаецца ціхім і правінцыйным. Тут няма такога інтэнсіўнага руху, няма метро, людзі падаюцца больш спакойнымі і халоднымі. Тут ніхто так не зацыклены на дарагой вопратцы, як гэта ўласціва беларусам. Людзі апранаюцца проста і з густам. Амаль не сустрэць дзяўчын, якія ходзяць на абцасіках і расфарбоўваюць яркімі памадамі і ценямі свае вусны і вочы. Затое прысутнічае мясцовы каларыт: людзі, асабліва, моладзь спрабуюць вылучыцца і паказаць свету, што “Я ёсць!”, і робяць гэта даволі паспяхова, выкарыстоўваючы арыгінальныя стрыжкі, пірсінг, татуіроўкі, і набор паводзінаў, які уласцівы сучаснай моладзевай субкультуры.

Сучасны горад пачынае імкліва развівацца і ўжо на другім беразе Нерыса відаць некалькі хмарачосаў, якія спрабуюць дацягнуцца да неба. Некалькі такіх самых вялікіх дамоў знаходзіцца ў стане будоўлі. Вузкія вуліцы ствараюць праблемы для руху аўтамабіляў, што асабіста відавочна ў часы пік, калі рух блакуецца пробкамі, якія перыядычна ўзнікаюць то ў адным, то ў другім месцы. Добра развіты тралейбусны транспарт, што робіць горад больш экалагічна чыстым. Савецкіх і расійскіх аўтамабіляў амаль немажліва сустрэць. Літоўцы цалкам пераселі на якасныя замежныя аўтамабілі, хоця часам і не самыя новыя. Вельмі добры сэрвіс абслугоўвання, які на галаву вышэй стаіць нашага беларускага. Паліцыю на вуліцах горада сустрэць вялікаю рэдкасць.

Сучасныя праблемы Літвы: адна з самых вялікіх праблем краіны – гэта выезд моладзі за межы краіны. За апошнія 15 гадоў краіну пакінула больш за 10% насельніцтва. Прычым гэта тэндэнцыя вельмі павялічылася калі Літва ўступіла ў Еўразвяз, бо з адкрыццём межаў гэта гарантавала літоўскім рабочым і спецыялістам больш прывабныя працоўныя месцы ў краінах Заходняй Еўропы. Зараз вельмі сур’ёзна абмяркоўваецца пытанне аб тым, каб запрашаць беларусаў на працу ў аграпрамысловым комплексе. Прычым заробкі якія абмяркоўваюцца складаюць для трактарыстаў 900 еўра, для даярак – 700. Некаторыя літоўцы пасля такіх прапановаў беларусам думаюць мяняць профіль сваёй працы.

Даволі часта сустракаюцца асобы арабскай нацыянальнасці, мурыны, што сведчыць аб тым, што горад мае добры эканамічны дабрабыт, інакш гэтыя б нацыянальнасці сюды б не пацягнуліся.
Гэта як у прыказцы: мурын не паедзе туды, дзе дрэнна.

Як вярнуць? Беларусы дзеляцца на тых хто ведае пра Вільню і тых, каму ўсё-роўна што гэта такое, бо гомасавецікус яшчэ доўга будзе турбаваць наш рэгіён. Вільня для беларуса, гэта як Львоў для ўкраінца, хоць не адзін і не другі горад не з’яўляюцца сталіцамі гэтых краінаў. Яны з’яўляюцца сталіцамі беларусаў і ўкраінцаў. Шмат хто ламаў галаву, ці была б вайна, паміж Літвой і Беларусю, калі б да ўлады прыйшоў Зянон Пазняк? Бо Пазняк ведае што значыць для беларусаў гэты край. А часы яшчэ смутныя на дварэ, саюз разваліўся, тэрыторыі і ўласнасць дзелюць... Так ці інакш, адбылося тое, што адбылося. Шмат хто з беларускіх нацыяналістаў спіць і бачыць гэты горад у складзе Беларусі, шмат хто не можа забыць гэтую гістарычную недарэчнасць.

Як жа быць? Адказ як заўжды ляжыць на паверхні. Ніхто ваяваць ужо не будзе, часы не тыя, ды і ніхто няхоча. Трэба проста ўступіць Беларусі ў Еўразвяз і тады знікнуць межы, якія аддзяляюць нашы сэрцы ад гэтага прыгожага горада. І тады жыві там дзе табе падабаецца, ездзі туды куды хочаш, знікне гэты псіхалагічны бар’ер, які спрабуе стрымаць, абмежаваць, недапусціць.

Дух гораду: адчуванні перадаць цяжка, але ў першаю чаргу гэта старажытнасць (вельмі шмат помнікаў архітэктуры), не афіцыёзнасць (горад такі які ёсць і яго не спрабуюць адцерці да бяла, сцёршы пры гэтым самым яго мясцовы каларыт), свабода (у першаю чаргу чамусці адразу мазгі пачынаюць адпачываць), спакой (ад усёго гэтага хочацца раслабіцца, адкінуцца на спінку стула ў кавярні ў цэнтры горада і з асалодай уцягнуць арамат свежазаваранай гарбаты).

Кошты: напэўна ўсіх цікавіць інфармацыя аб тым якімі коштамі песціць Вільня. Кошты ў сярэдням такія самыя як і ў Беларусі. Канешне, ёсць нешта што каштуе ў нас даражэй, ёсць нешта, што даражэй у іх. Праўда сярэдні заробак у літоўцаў разы ў 2 вышэйшы, чым у беларусаў!
1літ – 900 рублёў. Праезд у аўтобусе каштуе 1 літ 10 цэнтаў, у маршрутцы – 2 літы. Бутэлька добрага літоўскага піва – 2.50. Піца “Маргарыта” абыдзецца ў 10 літ. Спальны мяшок – 30 літ. Мікрахвалёвая печка – каля 150 літ. 1 літр Аі-95 паліва каштуе 1,2 даляра. Кошты на вопратку ўсярэднім таксама ніжэйшыя. Тытунёвыя вырабы і алкаголь, каштуюць значна даражэй, таму кожны раз едучы ў Вільню ў Ашмянах, ці Маладзечна можна сустрэць людзей, якія просяць пасажыраў правесці праз мяжу блок папіросаў і бутэльку гарэлкі. Так жывець памежжа. Са слоў аднаго такога перавозчыка, гэта дае магчымасць выжыць, а грошы на дарозе не валяюцца.

Вітольд Няўрыда

Настройки просмотра комментариев

Выберите нужный метод показа комментариев и нажмите "Сохранить установки".

Phentermine

Buy Xanax

cialis vente

Buy Viagra

Buy Viagra

Cheap viagra

Buy Valium

Tramadol

Valium

Phentermine

tFKRZRo

XqQMmX tFKRZRo

FyRwxNY

iiosQcu FyRwxNY

GBMTsOOS

OjBcAHLe GBMTsOOS

bPkUKfiU

hbZHSMeP bPkUKfiU

OhLfxhC

tUJQBqHS OhLfxhC

TJfDpz

tTMSAhqR TJfDpz

qoHQAzcl

Wfebhf qoHQAzcl

yzwPoyH

IrbZmG yzwPoyH


Fatal error: Allowed memory size of 12582912 bytes exhausted (tried to allocate 14667 bytes) in /home/nashmah/domains/nmahileu.org/public_html/includes/common.inc on line 2183